Лясны тхор, ці як яго яшчэ называюць - чорны, гэта начны звярок, які палюе ў адзіноце. Але, у наш час у рэзультаце актыўнай чалавечай дзейнасці сустракаецца вельмі рэдка. Асноўная ежа тхара - змеі, маладыя трусы і зайцы, жабы, птушкі, якія гняздуюцца на зямлі. Асаблівасцю гэтага драпежніка з'яўляецца яго бязлітаснасць. Залазячы ў куратнік, за ноч тхор можа "перарэзаць" усіх курэй, а з'есці толькі адну, і то не поўнасцю. Сваю здабычу ён надзейна хавае ў запасніках.
Барсук ці барсук звычайны - гэта драпежнік. Дом барсука – гэта яго нара. Яны жывуць у глыбокіх норах, якія рыюць на берагах рэк і азёр. Жывуць барсукі, праводзячы большую частку часу ў нары. Барсук - рэдкі чысцюля, які рэгулярна прыбірае сваю норку, выкідвае смецце, мяняе падсцілку. Небяспеку для барсука прадстаўляюць ваўкі і рысі. Барсук занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу. У барсукоў слабы зрок, але ён добра чуе, адчувае пах. Барсук харчуецца рознымі грызунамі, яшчаркамі, жабамі, птушкамі і іх яйкамі, дажджавымі чарвякамі, насякомымі і іх лічынкамі, малюскамі, ягадамі, грыбамі, арэхамі і травой. Цікавае пра выдру чытай тут Лес і яго жыхары. Расліны клікні тут Формы зямной паверхні
Комментариев нет:
Отправить комментарий