Інфармацыйная гадзіна

Рыхтуемся да інфармацыйнай 
гадзіны разам

05.02.2018 - "Падзеі тыдня".
Падрыхтуйце пытанні і адказы пра навіны мінулага тыдня ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама краінах блізкага і дальняга замежжа.
Даведайцеся хто такі КІМ ЧЭН ЫН і чым ён займаўся на мінулым тыдні.
Што здарылася з расийским самалётам Су-25?
Куды запрасілі В.Азаранка? І што такое Wild card?
Што адзначаюць 4 лютага і што азначае лічба 210?
Рыхтуемся да тэматычнай інфармацыйнай 
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ДЗЯКУЙ


Рыхтуемся да тэматычнай інфармацыйнай 
гадзіны разам
17.12.2017 адзначаецца Дзень кіно.
Гісторыя нараджэння кінематографа.

Рыхтуемся да інфармацыйнай 
гадзіны разам
11.12.17. Тэма "Падзеі тыдня".
Падрыхтуйце пытанні і адказы пра навіны мінулага тыдня ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама краінах блізкага і дальняга замежжа.
А таксама знайдзіце адказы на мае пытанні.
1. Чым стала знакаміта мінчанка Зінаіда Купрыяновіч?
2.Які будынак  называюць "домікам Барбі"?Дзе ён знаходзіцца і чым знакаміты?
3. Радзіма кампазітара, які напісаў гімн БССР, або чым ганарыцца Бегомль?
Знайдзіце ў Вікіпедыі значэнне слова экспазіцыя.

Рыхтуемся да інфармацыйнай 
гадзіны разам
04.12.17. Тэма “Я і інфармацыя .
Падрыхтуйце пытанні і адказы:
Лузін Сямён падрыхтуе навіны пра Еўрабачанне.
Ляшчун Паліна падрыхтуе навіны пра даходы (заработную плату) беларусаў.
Сарачынскі Ілья падрыхтуе навіны пра разбушаваўшыяся з'явы прыроды ў краінах дальнягя замежжа.
Юркевіч Раман падрыхтуе навіны пра візіт А.Р.Лукашэнкі ў Таджыкістан.
чытай тут
Знайдзіце ў Вікіпедыі значэнне слова інфармацыя, еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС).
АДКАЖЫЦЕ НА ПЫТАННЕ:
Што новага адбылося ў нас на Дзятлаўшчыне?

Рыхтуемся да інфармацыйнай 
гадзіны разам
27.11.17. Тэма Свет у падзеях .
Падрыхтуйце пытанні і адказы пра навіны свету і навіны краіны за мінулы тыдзень. Што адбылося на Дзятлаўшчыне? Успомніце рубрыкі : палітыка, культура, здароўе, спорт, здарэнні, сацыяльныя пытанні.
ЯШЧЭ ВЫ МОЖАЦЕ ДАВЕДАЦЦА
Навіны дальняга замежжа і нашай краіны
1. Па якой прычыне А.Р. Лукашэнка выказаў спачуванне прэзідэнту Егіпта?
чытай тут
Навіны блізкага замежжа
1. Чаму вучні адной са школл Расіі папалі ў бальніцу?
чытай тут
Навіны Гродзеншчыны
1. Што за маршруты падрыхтавалі для турыстаў у горадзе Гродна?
чытай тут

Рыхтуемся да тэматычнай інфармацыйнай 
гадзіны разам

20.11.17. Тэма “Сусветны Дзень дзіцяці” .
ДАВЕДАЙЦЕСЯ
1. Калі сталі адзначаць дадзенае свята?
2. Калі ў Беларусі адзначаецца Дзень дзіцяці?
2. Хто першым і дзе арганізаваў свята для дзяцей?
3.Што такое дзіцячы фонд ААН? Чым гэты фонд займаецца?
4.У якіх дакументах, у Рэспубліцы Беларусь, замацаваны правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян? 
5.Якую дапамогу ў нашай краіне аказваюць дзецям-сіротам?

Рыхтуемся да інфармацыйнай 
гадзіны разам
13.11.17. Тэма: “Што новага і цікавага?”. Рабяты! Вам неабходна прачытаць дзіцячыя газеты і часопісы. Падрыхтуйце цікавыя звесткі з жыцця дзяцей нашай краіны. 
Можна выкарыстаць дадзеныя газеты і часопісы:
Газета "Зорка" тут
Часопіс "Юный спасатель" тут
Часопіс "Вясёлка" тут



Комментариев нет:

Отправить комментарий